Гасцінец, 11 (310) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

11 (310) 2021

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2021-08

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2021 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У мікрараёне вуліцы Гагарына карысным мог бы быць арт-аб’ект «Дрэва кахання» з лавай «Згода» для маладых. Гэтыя аб’екты патрэбны і не толькі ў дзень вяселля. З часу «Дажынкі — 2014» у мікраранёне Гагарына каля дзіцячага садка засталося бетоннае кола. Менавіта тут планавалася пабудаваць чацвёрты фантан у Гарадку. Але планы не спраўдзіліся. Перавезеную канструкцыю фантана праз пару гадоў прыбралі, не пачаўшы усталяванне. Цяпер гэтае месца засталося безгаспадарчым. Наш сайт у сваіх групах сацсетак ВК і АК 9 ліпеня распачаў і правёў апытанне наконт вызначэння найлепшай прапановы па выкарыстанню бетоннай пляцоўкі, каля універсама і дзіцячага садка № 3 г. Гарадка па вул. Гагарына. На гэта абмеркаванне адгукнулася менш 40 чытачоў. Але менавіта яно падштурхнула практычна задумацца пра выкарыстанне гэтага месца дзеля ператварэння яго ў крэатыўна аб’ект нашага горада. Цяпер у Гарадку няма месца, дзе маладыя ў дзень свайго вяселля маглі бы засведчыць свой намер доўга ісці па жыцці, жыць шчасліва і разам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле