Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-08-20
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Copyright © 2021 by Народная воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
За апошні час у Беларусі па ініцыятыве ўлады ліквідаваны больш за паўсотню грамадскіх арганізацый, палова з якіх – асветніцка-культурніцкія, што займаліся папулярызацыяй беларускай мовы і гісторыі. У лік ліквідаваных трапіла, напрыклад, «Мова нанова», чые моўныя курсы паспяхова працавалі ў пятнаццаці гарадах, зацікаўліваючы пераважна моладзь. Чым выклікана такая нецярпімасць улады да грамадскіх ініцыятыў і праектаў – вытлумачыць цяжка, хутчэй за ўсё, падазрэнне ў чыноўнікаў выклікае ўсё, што не санкцыянавана і не прадугледжана зверху. Згаданая «Мова нанова» – адна з наймаладзейшых арганізацый (дзейнічала ўсяго некалькі гадоў). Але вось чарга дайшла і да найстарэйшай – пагроза закрыцця навісла і над Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Днямі Вярхоўны суд паведаміў, што прыняў да разгляду іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі СБП (першае судовае пасяджэнне мае адбыцца 24 жніўня). А перад гэтым у сядзібе Саюза пісьменнікаў і на кватэры яго старшыні Барыса Пятровіча адбыліся ператрусы.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная воля