Наша слова, 31 (1546) 2021

Наша слова

31 (1546) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-08-05

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

26 ліпеня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святых Яўхіма і Ганны - бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, а напярэдадні ў касцёле Святой Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат) адбыўся парафіяльны фэст у гонар святой Ганны. Гэтая нядзеля была асаблівай, паколькі стала першым у гісторыі Касцёла Днём дзядуляў, бабуль і пажылых людзей, устаноўленым Папам Францішкам. - Мы збіраемся разам у святыні, каб праз нашу апякунку, святую Ганну, выпрасіць ласкі для парафіі, таму асаблівым чынам сёння ўзносім малітвы, просьбы і падзякі да Пана Бога,- зазначыў, вітаючы ўсіх удзельнікаў урачыстасці, пробашч Жодзішскай парафіі ксёндз Павел Калеснік. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў Біскупскі вікарый Астравецкага дэканата і пробашч парафіі святых Касмы і Дам'яна ў Астраўцы ксёндз Юзаф Багдзевіч. Слова Божае прамовіў дырэктар Caritas Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч. У цэлебрацыі бралі ўдзел таксама святары з суседніх парафій: Вішнева, Войстама, Смаргоні і Солаў. Звяртаючыся да вернікаў, ксёндз Андрэй звярнуў увагу на ролю старэйшага пакалення ў духоўный апецы над моладдзю; на нашых бабуль і дзядуляў, якія прыкладам свайго жыцця захавалі і перадалі веру нашчадкам. Паколькі ў нядзелю 25 ліпеня адзначаўся ўспамін святога Крыштафа, які лічыцца апекуном кіроўцаў, маракоў, вандроўнікаў і пілігрымаў, у гэты дзень на заканчэнне святочнай літургіі адбылося дабраслаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле