Гасцінец, 10 (309) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

10 (309) 2021

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2021-08

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2021 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

10 жніўня нашаму славутаму земляку Анатолю Максімавічу Дарафеяву было бы 80 гадоў. Але яго сэрца спынілася 30 ліпеня 2010 году, калі была спякота. У памяці народнай ён застаўся вялікім патрыётам, як Гарадоцкай зямлі, так і Беларусі. Чалавекам, які шанаваў сваю беларускасць, які быў «нашым Тарасам». Без А.М. Дарафеева не было бы мемарыяльных знакаў каля музея, не было бы свята «Гарадоцкі Парнас», якое цяпер стала брэндам Гарадоцкага раёна. Вось так пра Анатоля Максімавіча пісаў Канстанцін Карнялюк у «Гарадоцкім весніку» ў 2017 годзе. “…Кожны раз, калі даводзілася сустракаць яго ў сценах ВДУ імя П.М. Машэрава, слухаць выступленні на сходах і канферэнцыях, мяне захапляла і натхняла яго абаяльнасць, інтэлігентнасць, глыбокі інтэлект, незвычайная бадзёрасць і невычэрпны аптымізм. Яго страсным жыццём і нястомнай дзейнасцю надзейна кіравалі дзве планеты — родная Гарадоччына і ўся планета Зямля. Менавіта ім Анатоль Максімавіч пакланяўся, як Богу, абараняў як неабыякавы чалавек, глыбокапрафесійны эколаг, а землякі для яго былі самымі першымі натхняльнікамі, надзейнымі сябрамі і вернымі суддзямі... Ён нарадзіўся ў в. Верамеева (Лажані) Гарадоцкага раёна 10 жніўня 1941 г. у сялянскай сям’і, вырас на ўлонні прыроды-матухны. З 12 год хлопец пазначаў у сваіх нататніках уражанні аб прыродзе Бацькаўшчыны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле