Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2021-07
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2021 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сёлета абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Падзвінскага краю "Дажынкі-2021" пройдзе ў Шуміліне. Таму ў райцэнтры літаральна кіпіць работа па абнаўленні і рэканструкцыі па хуткай здачы "дажыначных аб’ектаў”, шпаркімі тэмпамі ідзн рамонт дамоў і добраўпарадкаванне вуліц і нават з заменай там, дзе трэба, падземных камунікацый. Бадай што, амаль за апошнія паўгода аблічча райцэнтра значна змянілася да лепшага, мястэчка набывае “эўрапейскі выгляд” – становіцца ўсё болей сучасным. Шумілінскія чыноўнікі цвердзяць, што традыцыйна добраўпарадкаванне будзе весціся не толькі ў месцы правядзення свята, але і ва ўсім раёне. Каб адчуць важнасць таго, што мясцовая ўлада робіць упор не на "паказуху", але на заклапочннасць аб дабрабыту людзей, каб кожны жыхар адчуў, што і пра яго не забылі – Шумілінскі райвыканкам выпусціў “Зварот” да жыхароў раёна. Кіраўніцтва раёна заклікала шумілінцаў “… годна сустрэць лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу, дэлегацыі з усіх раёнаў Віцебскай вобласці, шматлікіх гасцей…”. Да насельніцтва была агучана лічба – сума грошай, заробленых мясцовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі на гэтак званых “суботніках” і пералічаных на кошт рэканструкцыі аб’ектаў Шуміліна. На сённяшні дзень было выкарыстана 60 653 рубля з 64 276 рублёў, якія паступілі на рахунак суботніка. Аднак разам з тым, улады прызналіся, што ім хочацца зрабіць яшчэ болей работ для добраўпарадкавання нашых населеных пунктаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак