Народная воля, 56 (4616) 2021

Народная воля

56 (4616) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-07-27

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Copyright © 2021 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Алег Груздзіловіч пасля вызвалення з турмы на Акрэсціна сказаў, што застаецца падазраваным і што ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні ён галадаў за кратамі ў знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інай Студзінскай, якая галадала больш за тыдзень з патрабаваннем дапусціць да яе адваката. Алег Груздзіловіч паведаміў пасля вызвалення, што мае статус падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; караюцца арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў). Ніводнага допыту ў Алега не было, ён адмовіўся даваць паказанні падчас затрымання, не падпісаў пратакол ператрусу 16 ліпеня. У Следчым камітэце 16 ліпеня яго спрабавалі дапытаць, але ён адмовіўся ад дачы паказанняў. “У Следчым камітэце ў кабінетах усё завалена кампутарамі і бел-чырвона-белай сімволікай. Там мне прапанавалі допыт, але я адмовіўся. Дзяжурны адвакат, якога мне далі, так і не паведаміў жонцы, што мяне накіравалі ў турму на Акрэсціна, аб чым я яго прасіў”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле