Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2021-07-25
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2021 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка. “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі. Плошча св. Пятра, 28 верасня 2014 года). Не трэба шмат, каб даць адчуць пажылым асобам, часта хворым, што яны для нас па-ранейшаму важныя і любімыя. Дастаткова ўсяго крыху цярплівасці, далікатнасці, самааддачы і ўвагі. Нічога страшнага, што мы ў соты раз пачуем адну і тую ж гісторыю, расказаную тымі ж словамі.Неабходна наведваць пажылых людзей, бацькоў, тэлефанаваць ім, калі жывуць далёка. Не дазволім, каб нашы родныя пражывалі свае апошнія гады на зямлі, адчуваючы крыўду. Няхай удзячнасць і любоў да іх дапамогуць нам знайсці моманты, якія мы маглі б падарыць толькі ім!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця