Арабей Лідзія, Стану песняй

Стану песняй

Арабей Лідзія

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1977

Выдавец: Мастацкая літаратура

Выдавецкая сэрыя: Слава твая, Беларусь!

Памеры: 304 с., 16 с. укл.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [6643]

Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх школ, бібліятэк, дзіцячых прытулкаў, работа па выданні першага часопіса для вясковай моладзі, служба фельчаркаю ў бальніцы, міласэрнаю сястрою ў тыфозным бараку — аб гэтым расказваюць раздзелы кнігі. Старонкі творчасці разглядаюцца як старонкі біяграфіі паэтэсы, як летапіс эпохі, сведкай якой была Цётка. У кнізе шмат новага, дасюль не публікаванага матэрыялу.

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)