Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2021-06-27
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
Copyright © 2021 by Слова Жыцця
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны. Езус тлумачыў св. Фаўстыне, што бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны азначае кроў, якая з, яўляецца жыццём душ. Прамяні азначаюць святыя сакраманты, а таксама святы Касцёл, народжаны з прабітага бока Хрыста, і дары Святога Духа, біблейскім сімвалам якіх з, яўляецца вада. “Шчаслівы той, хто будзе жыць у іх цені,– казаў Езус с. Фаўстыне,– бо праведная Божая рука не дасягне Яго”. (Дз. 299). Езус Хрыстус адкрывае сваё Найсвяцейшае Сэрца, каб нашы ўстрывожаныя, хворыя ці зусім скамянелыя сэрцы маглі ажыць у Яго Сэрцы і такім чынам любіць Бога і чалавека.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця