Петрашкевіч Алесь, Приласкать и уничтожить!

Приласкать и уничтожить!

гістарычгая трагедыя

Петрашкевіч Алесь

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Мэдысонт, Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

ISBN: 978-985-6530-81-7

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Гістарычная трагедыя Алеся Петрашкевіча распавядае пра адзін з найважнейшых і найбольш значных пэрыядаў беларускага народа. Ў 1917 годзе народ сам на Ўстаноўчым Сходзе сам вырашыў свій будучы лёс, але нажаль гвалтоўна Ўсебеларускі Сход быў разагнаны бальшавікамі. Словы Арыстоцеля якія аўтар прывёў можна назваць галоўнай мэтай стварэньня гістарычнай трагедыі: “Гісторык і паэт адрозьніваюцца ня тым, што адзін гаворыць вершамі, а другі прозай… Розьніца ў тым, што адзін распавядае пра тое, што адбылося, другі пра тое што магло адбыцца…” Тэатр здольны спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыцьцяўленьне нацыянальнай ідэі як асновы дзяржаўнасьці і незалежнасьці. Трагедыя народа ў асобах, якія яго прадстаўлялі раскрываецца ўсім болем і горыччу няспраўджанай мары пра волю. Мара кожнага з дасьледчыкаў пачуць і пагаварыць з тымі, хто гісторыю рабіў. Як раз праз размову з беларускімі адраджэнцамі пачатку 20 стагодзя якія амаль усе былі цалкам вынішчаныя аўтар намагаецца ня толькі знайсці адказ на пытаньні якія яго цікавілі, але і пераконваецца, што памылкі таго часу ўсё ж мусяць быць урокамі для беларусаў цяпер.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле