Месца выхаду: Gainesville, Florida, USA
Дата выхаду: 1985
Выдавец: The Byelorussian Charitable Educational Fund, Inc.
Катэгорыя: Гісторыя; Крыніцы
Copyright © 1985 by The Byelorussian Charitable Educational Fund, Inc.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Надыходзіць дзень 20 студзеня 1985 году - дзень абыходу васьмідзесятых угодкаў ад дня нараджэньня. Семдзесят пяць гадоў з гэтага пэрыяду прыпадае на сьведамае жыцьцё - жыцьцё поўнае зацішша і хваляваньняў, радасьці і сьлёз, упадку і ўздыму, змаганьня і працы, Перада мною выступаюць дзіцячыя гады. Падарожжы. Людзі і людзі... Думкі, і думкі, выражаныя вуснамі, пісаныя, друкаваныя; ідэі, цьверджаньні, як выражэньне перакананьня і веды; запярэчаньне цьверджаньня, як выражэньне сумліву - гэтага штурханца, неабходнага для кажнага поступу і кажнае новае ідэі. Перада мною разгортваецца Нагорная Пропаведзь, пазьней сьвет Гэльленізму і новае думкі з новымі ідэямі і перавартасьцяваньне ўсіх ведамых мне вартасьцяў з галіны духа. - Увесь камплекс - Быцьцё. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org