Месца выхаду: Слуцк
Дата выхаду: 2021-07-08
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Copyright © 2021 by Інфа-Кур'ер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР) – сацыялістычная дзяржава, якая існавала на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы ад 7 кастрычніка 1949 года да 3 кастрычніка 1990 года. ГДР утварылі на месцы былой савецкай акупацыйнай зоны Германіі на тэрыторыі Усходняй Германіі праз чатыры гады пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Дзяржава перастала існаваць пасля разбурэння Берлінскай сцяны і аб’яднання Германіі ў 1990 годзе. Мяжа паміж Федэратыўнай Рэспублікай Германіі (ФРГ) і ГДР праходзіла ад Любекскага заліву Балтыйскага мора з поўначы, далей на поўдзень і ўсход да агульных межаў з Баварыяй і Чэхаславакіяй. Усходнюю частку Германіі пасля Другой сусветнай аднаўлялі савецкія спецыялісты. Таму тут шмат тыповых савецкіх будынкаў. Шэрыя панэльныя пяціпавярхоўкі на тэрыторыі ГДР засталіся і сёння. Яны суседнічаюць з трох-, чатырохпавярховымі домікамі, тыповымі для Заходняй Еўропы і пабудаванымі на пачатку мінулага стагоддзя. У 1970 – 1980 гадах у ГДР паўсталі цэлыя мікрараёны, забудаваныя тыповымі савецкімі шматпавярхоўкамі. Па ўспамінах тагачасных жыхароў, кватэры таксама былі тыповымі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер