Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-07-06
Рэдактар: Дубовік Сяргей
Выдавец: НАН РБ
НАН РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gazeta-navuka.by
У канцы мая пабачыў свет першы выпуск аўдыязборніка «Віцебска-Веліжскія запісы» з серыі «Аўтэнтычны фальклор беларускага памежжа», падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ю. Внуковічам і аўтарам гэтых радкоў. На дыску прадстаўлены гуказапісы з вёскі Брыгітполле Віцебскага раёна Віцебскай вобласці і вёскі Грэдзякі Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, зробленыя класікамі беларускай фалькларыстыкі Галінай Барташэвіч і Канстанцінам Кабашнікавым падчас Віцебска Расонскай фальклорнай экспедыцыі летам 1989 г. Асноўная мэта названай серыі – выданне і ўвядзенне ў навуковы зварот малавядомых гуказапісаў аўтэнтычнага фальклору беларускага памежжа. Выданне гэтых матэрыялаў у арыгінальным гучанні стала магчымым дзякуючы актыўнай алічбоўцы архіўных запісаў, якая вядзецца ў аддзеле фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў. Што можна пачуць на дыску? Найперш гэта песенны фальклор у яго аўтэнтычным гучанні: сямейна- і каляндарна-абрадавыя творы, пазаабрадавыя песні, творы малых фальклорных жанраў, а таксама фрагменты інтэрв’ю пра святы, абрады і звычаі (Каляды, Юр’е, абжынкі).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Навука