Pater Noster, 03 (44)/2008

Pater Noster

выданьне рымска-каталіцкай парафіі сьвятога Казіміра ў Жлобіне

03 (44)/2008

Месца выхаду: Жлобін

Дата выхаду: 2008-03

Рэдактар: Арцёменка Алена

Выдавец: Рымска-каталіцкая парафія сьвятога Казіміра ў Жлобіне

Copyright © 2008 by Pater Noster

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Заснавальнік - кс. Леанард Акалатовіч; макетоўшчык, карэктар - Алесь Карцель. Адрас: 2472 10; Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Юных піянэраў, 24 . Тэл./факс: (+375233) 42-94-84. GSM: (+37529) 630-87-79. е-mail: сentrum.pn@gmail.com. Выдаецца зь ліпеня 2004 г. на беларускай мове (клясычны правапіс). Надрукавана на ксэраксе. Наклад: 299 асобнікаў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Расчыніце сэрцы Хрысту Чаму на Беларусі на Вялікдзень заўсёды цёпла і сонечна? Ня памятаю такога, каб надвор’е было дрэннае, незалежна ад таго, калі мы сьвяткуем. Гэтага самага сьветлага сьвята ўсе чакаюць з захапленьнем. У кожнага з нас пасьля складанага пэрыяду посту, разважаньняў і вымаганьняў наступае момант, калі радасьці няма межаў. І дзякуючы касьцёльным традыцыям і традыцыям сьвяткавання ў нашых сем’ях, мы на кропелечку набліжаемся да пачуццяў тых, хто убачыў і перажыў Уваскрасеньне Хрыстова ўпершыню. І сёньня хацелася б пагаварыць пра гэта, правесьці паралелі паміж нашым Вялікднем і часамі Ўваскрасеньня. Жаль, горач, роспач у першых хрысьціянаў зьмянілася лікаваньнем. Цуд, які падараваў нам Пан, даў нам новую Веру, новую Надзею і Любоў. І радасьцю і суцяшэньнем былі ўзнагароджаныя тыя, хто верыў бязьмежна. Тыя, хто як Ёва, спадзяваліся і маліліся, і іх самыя неверагодныя, на погляд некаторых, мары сталі жыцьцём. Але перад гэтым яны перажылі столькі, што выкупіць іхнія слёзы ня зможа нішто. Страціўшы Пана на крыжы, яны згубілі самае блізкае, самае дарагое і любімае. Той, хто даваў ім радасьць, падтрымліваў і ўзмацняў іх, падавалася, пакінуў іх.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Pater Noster

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле