Наша слова, 25 (1540) 2021

Наша слова

25 (1540) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-06-23

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Перамога над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута коштам вялікіх ахвяр і незаменных страт беларускага народа. Нямецкія захопнікі пакінулі пасля сябе жудасны крывавы след, беды і нябачанае спусташэнне. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, знішчэння людзей, рабавання нацыянальнага багацця краіны, ліквідацыі дзяржаўнага ладу. На захопленай тэрыторыі нацысты адкінулі ўсе міжнародныя прававыя нормы. Злачынствы акупантаў па сваёй масавасці і страшнай жорсткасці не ведалі сабе роўных у найноўшай гісторыі Беларусі. Па ацэнках спецыялістаў, Беларусь больш, чым якая-небудзь іншая краіна Еўропы пацярпела ад гэтай вайны. Расследаваннем злачынстваў акупантаў і высвятленнем памераў шкоды, прычыненага імі ў гэтай вайне, займалася адмыслова створаная Надзвычайная дзяржаўная камісія (НДК), якая грунтавала свае высновы на аснове дакументальных сведчанняў. На тэрыторыі Беларусі гэта праца вялася з пачатку 1944 г. Прамая матэрыяльная шкода, нанесеныя Беларусі акупацыяй, вылічаецца ў 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 г.), што ў 35 раз перавышала бюджэт рэспублікі 1940 г. На беларускай зямлі нямецкія захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле