Tom: 9
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1975
Wydawca: Мастацкая літаратура
Wymiary: 800 с. з іл.
Kategoria: Literatura piękna
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [3910]; MiOKB — [7939]
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў храналагічным парадку. Тыя з іх, што захаваліся ў рукапісах або былі апублікаваны ў перыядычным друку, але самім пісьменнікам не ўключаліся ў зборы твораў і выбраныя творы, выдзелены ў асобныя раздзелы. У аснову выдання пакладзены апошнія прыжыццёвыя публікацыі твораў паэта. Усе тэксты занава звераны па друкаваных і рукапісных крыніцах. У раздзеле "Заўвагі і каментарыі" даюцца літаратурна-тэксталагічныя і гістарычныя каментарыі, прыводзяцца найбольш значныя ў ідэйных і мастацкіх адносінах варыянты змешчаных твораў. Раннія вершы, аповесць "Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле", апавяданні са сборніка "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" друкуюцца з захаваннем асаблівасцей мовы аўтара таго часу.