Слонімскі край, 7 (66) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (66) 2021

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2021-07-01

Copyright © 2021 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык. Аднавіць прозвішчы ўсіх вучняў і настаўнікаў, прысутных на фота, ужо немагчыма. Усё ж прайшло амаль 80 гадоў. У згаданай прагімназіі вучылася сланімчанка Еўфрасіння Аляксандраўна Чаркес. Ёй ужо больш за 90 гадоў. Еўфрасіння Аляксандраўна толькі прыгадала, што ў першым радзе сядзіць злева ў капялюшыку настаўніца біялогіі Зямброўская. А я ёй паказаў на здымку Антона Валынчыка, які выкладаў спевы. Ён сядзіць у першым радзе трэці справа. Самая крайняя злева на фота стаіць Фарыда Міцкевіч (Байрашэўская). Яе нядаўна не стала. Так што з усіх, хто сфатаграфаваны на гэтым старым здымку, на сённяшні дзень жыве толькі Еўфрасіння Чаркес. А можа нехта з нашых чытачоў тут пазнае сваіх дзядуляў і бабуляў, а потым напіша нам пра іх лёс? Абавязкова змесцім на старонках нашага выдання.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле