Слова Жыцця, 12 (564) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (564) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-06-13

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Некаторыя ўжо адправіліся на вакацыі, іншыя ўсё яшчэ чакаюць. Пачатак чэрвеня – добры час, каб падумаць пра адпачынак. Магчыма, некаторыя ўжо запланавалі водпускі, паездкі і варыянт правядзення гэтага часу. Падчас сёлетніх вакацый таксама нельга забываць пра Бога. Толькі Творца можа даць чалавеку перадышку і супакой. Бясспрэчна, адпачыць пасля працы, у водпуску, на канікулах – добра, але сапраўдны адпачынак, экзістэнцыяльны, у якім узнавіць свае сілы можа наша сэрца, паходзіць ад Бога. Сёлета зноў не будзе арганізаваных пешых паломніцтваў, але гэта не павінна выклікаць смутак і скаргі. Магчыма, варта самастойна выбрацца ў якое-небудзь святое месца, каб перажыць там прысутнасць і дзеянне Бога ў нашым жыцці. Давайце памятаць, што чалавечае цела можа адпачыць на пляжы ці ў басейне, розум – падчас чытання добрай кнігі, у кіно ці тэатры, але сэрца адпачывае толькі ў Богу. Няхай вакацыі стануць для нас магчымасцю сузірання і праслаўлення Пана Бога, а не ўцёкамі ад рэальнасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле