Навука, 24 (2855) 2021

Навука

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

24 (2855) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-06-15

Рэдактар: Дубовік Сяргей

Выдавец: НАН РБ

Copyright © 2021 by НАН РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.gazeta-navuka.by

Пачаткам развіцця хімічнай навукі ў Беларусі можна лічыць распрацоўку хімічнай тэрміналогіі, якая пачалася ў 1924 г. у Інстытуце беларускай культуры (ІБК). У складзе спецыяльнай камісіі працавалі Ч. Родзевіч, А. Круталевіч (на фота), В. Вяршук і Я. Сушынскі. У 1926 г. было разгледжана і рэкамендавана да друку 2145 тэрмінаў па неарганічнай хіміі. У 1927/28 гг. планавалася разгледзець і выдаць 2500 тэрмінаў па арганічнай хіміі, а таксама слоўнік па неарганічнай хіміі з 2552 тэрмінамі. У перспектыве, у 1929/30 гг., планавалася разгледзець яшчэ 2000 тэрмінаў па арганічнай хіміі, у 1931/32 гг. займацца распрацоўкай тэрміналогіі па калоіднай, біялагічнай, аналітычнай, тэхнічнай хіміі. У ліпені 1926 г. была зроблена спроба стварыць Хімічную лабараторыю ІБК. Арганізацыйны перыяд праходзіў надта марудна: не было памяшкання, абсталявання і галоўнае – сродкаў. Пасля вялікіх намаганняў сістэматычная работа лабараторыі была распачата толькі ў сакавіку 1927 г. За два месяцы ў лабараторыі было зроблена 17 поўных аналізаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навука

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле