СМІ ў Беларусі, 2019

СМІ ў Беларусі

2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2020 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сітуацыя ў галіне СМІ ў 2019 годзе была неадназначнай. З аднаго боку, на яе ўплывала агульная тэндэнцыя ўзмацнення дзяржаўнага кантролю над медыяпрасторай, з іншага — правядзенне ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў падштурхоўвала ўлады да большай адкрытасці краіны. Таксама нельга не браць да ўвагі складаную знешнепалітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі (перамоўны працэс з Еўрасаюзам і ЗША, узрастанне памеру знешняга доўгу і ціск з боку Расійскай Федэрацыі), а таксама выбары ў беларускі парламент (адбыліся 17 лістапада 2019 года). II Еўрапейскія гульні прайшлі ў сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Незадоўга да іх правядзення праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала алімпійскіх чыноўнікаў забяспечыць гарантыі недатыкальнасці журналістаў у Мінску: «На працягу апошніх двух год улады Беларусі прадпрымаюць паслядоўныя крокі па ўціску свабоды СМІ, якія наўпрост уплываюць на абстаноўку, у якой журналісты будуць асвятляць падзеі ў краіне напярэдадні, падчас і пасля Еўрапейскіх гульняў...

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле