Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Copyright © 2017 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Беларусь аказалася адной з нешматлікіх еўрапейскіх краінаў, у якіх не быў абвешчаны каранцін у сувязі з COVID-19, і, больш за тое, улады доўгі час увогуле адмаўлялі сур’ёзнасць захворвання. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка называў пандэмію «псіхозам» і «інфадэміяй» і заклікаў Мінінфарм і сілавыя структуры змагацца з распаўсюдам «хайпу» на тэму каранавіруса. 21 сакавіка А. Лукашэнка публічна звярнуўся да старшыні Камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка з заклікам разабрацца з «нягоднікамі, якія ўкідваюць фэйкі» (пра смерці, звязаныя з COVID-19): «Ужо хопіць на гэта глядзець. Трэба дбайна прайсціся па гэтых сайтах, каналах». Праз 4 дні, 25 сакавіка, быў затрыманы журналістдаследчык Сяргей Сацук, рэдактар прыватнага анлайнвыдання «Штодзённік». «Рэпарцёры без межаў» звязалі яго затрыманне з крытыкай журналістам «стратэгіі прэзідэнта супраць эпідэміі COVID-19».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі