СМІ ў Беларусі, 3 (59) 2019

СМІ ў Беларусі

Электронны бюлетэнь

3 (59) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07

Выдавец: ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Copyright © 2017 by ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Блогер Андрэй Павук з раённага цэнтра Акцябрскі (Гомельская вобласць) атрымаў на свой адрас пагрозы пасля таго, як звярнуўся ў суд з позвай да супрацоўнікаў міліцыі. Ён патрабаваў ад іх кампенсацыю маральнай шкоды за затрыманне ў сакавіку па падазрэнні ў ілжэмініраванні. 24 верасня, напярэдадні разгляду позвы ў судзе Акцябрскага раёна, блогер атрымаў у месенджар Viber паведамленне з пагрозамі ад невядомых асобаў: «Заўтра суд, і ты яго прайграеш. Тэма з вобшукам была створана для таго, каб ты задумаўся пра свае паводзіны, закрыў свой смярдзючы рот і ўладкаваўся на працу. Скажы дзякуй, што нічога не падкінулі. Калі будзеш займацца сабатажам і ачарненнем існуючай улады, будуць прымацца захады ў дачыненні да цябе. Сядзеш, і твая [непрыстойнасць] жонка будзе перадачкі насіць […]». Аўтар паведамлення дагэтуль не вызначаны. 4 кастрычніка Андрэю Павуку патэлефанаваў аператыўны дзяжурны РАУС і паведаміў, што ў міліцыю паступіла тэлефанаванне быццам бы з нумара самога Павука, падчас якога невядомы, які назваўся Андрэем і паведаміў хатні адрас блогера, сказаў, што «забіў сваю жонку Вольгу». Жонка Андрэя Вольга была вымушана тлумачыць, што гэты званок – правакацыя. У РАУС паведамілі, што «хулігана» знайсці не атрымаецца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: СМІ ў Беларусі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле