Навука, 22 (2853) 2021

Навука

Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі

22 (2853) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-06-01

Рэдактар: Дубовік Сяргей

Выдавец: НАН РБ

Copyright © 2021 by НАН РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.gazeta-navuka.by

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: Архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя». Тэма абрана невыпадкова. У беларускіх народных казках адлюстраваны лад жыцця нашага этнасу, яго побыт і працоўныя адносіны, прыродныя ўмовы існавання, гістарычны шлях. Казкі – адзін з важнейшых элементаў нацыянальнай адметнасці беларусаў, своеасаблівы апазнавальны знак нашай унікальнасці сярод культур свету. Яны належаць да таго радаводнага кораня, які глыбока і трывала яднае ўсіх нас з Беларускай зямлёй. Таму і гэты форум мае асобае значэнне. Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з экспанатамі выставы ілюстрацый па матывах народных казак (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), кніжных выданняў з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Ад імя Старшыні Прэзідыўма НАН Беларусі вітальную прамову ўдзельнікам форума зачытаў галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец. У ёй гаварылася пра тое, што «у традыцыйнай беларускай культуры казкі – гэта ўнікальны духоўны і мастацка-эстэтычны феномен. Яны з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі слоўнага мастацтва.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Навука

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле