Новы Час, 20 (728) 2021

Новы Час

20 (728) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-05-28

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Захоп пасажырскага самалёта», «акт дзяржаўнага тэрарызму», «авіяцыйнае пірацтва», — так большасць еўрапейскіх палітыкаў ацаніла прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску. І выглядае на тое, што такія ацэнкі небеспадстаўныя. Наступствы гэтага кроку ўжо пачынаюцца і будуць, вельмі верагодна, балючымі для краіны. Такімі, што ніякімі «выгодамі» ў выглядзе арышту апальнага блогера і паказвання сваёй «крутасці» іх не пераб’еш. Прынамсі, на наступны дзень пасля інцыдэнту краіна пачала губляць грошы. І гэта яшчэ мы пад санкцыі не трапілі! Але — пра ўсё спачатку. Лайнер Boeing 737-8AS авіякампаніі Ryanair вылецеў у нядзелю, 23 траўня, па маршруце «Афіны — Вільня». Ляцеў ён сабе і ляцеў, пакуль не апынуўся ў паветранай прасторы Беларусі. Дый тую ён амаль праляцеў, і быў у некалькіх дзясятках кіламетраў ад мяжы з Беларуссю і кропкі прызначэння — над Лідай. У гэты момант ад беларускіх дыспетчараў на борт паступіла паведамленне пра пагрозу рэйсу — верагодна, пра мініраванне самалёта.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле