Новы Час, 19 (727) 2021

Новы Час

19 (727) 2021

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2021-05-21

Editor: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Свой дзень я звычайна пачынала з таго, што адкрывала TUT.BY. Як і некалькі мільёнаў беларусаў. Мы заходзілі на партал, каб прачытаць праўдзівыя навіны пра тое, што адбываецца ў краіне ад прафесіяналаў журналістыкі. Раніцай 18 траўня мы даведаліся, што ў рэдакцыі і рэдактараў вобшук, а неўзабаве — і пра тое, што партал заблакаваны. Што ж, бывае, як пісаў Кандрат Крапіва, праўда вочы коле… Зуб на TUT.BY вастрыўся даўно і метадычна. На партал ціснулі і выкручвалі рукі. Журналістаў і рэдактараў запалохвалі і адпраўлялі на нары. А яны ўпіраліся, не ламаліся і сумленна рабілі сваю працу. Але праўда, сумленне, гонар і прафесіяналізм цяпер не патрэбныя. І таму сёння пачаўся чарговы віток ціску на незалежныя медыя. Бо праўдзівая інфармацыя — гэта зброя супраць хлусні, глыток паветра ў задушлівай каморы. Як напісаў Пётр Кузняцоў, заснавальнік «Моцных навін», які сам разам з журналістамі не так даўно прайшоў праз рэпрэсіі: «Інфармацыя — гэта тое, што зрабіла магчымым лета-восень 2020 года. Яшчэ задоўга да з’яўлення новых палітычных лідараў і іх кампаній, беларускі народ бурліў і абураўся, бо бачыў паводзіны ўладаў у перыяд першага этапу пандэміі. На працягу многіх гадоў усведамленне таго, у якой краіне і пры якім рэжыме мы жывем, назапашвалася ў беларусах па кроплі, каронавірус жа стаў тым самым момантам, які прымусіў усіх пераасэнсаваць тое, што адбываецца, раскласці ў галовах па палічках і прыйсці да выразнай высновы: так жыць далей нельга.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Новы Час

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле