Родная літаратура

Родная літаратура

Хрэстаматыя. 9 клас

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1984

Выдавец: Народная асвета

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3836]

Хто не любіць адпачынку на зялёных лугах, асабліва, калі пякуць мазалі пасля пераходу і пацягвае жывот ціхім сумам аб кашы з салам, аб шклянцы чаю з пахкім хлебам салдацкім. Адпачынак быу, але не было кашы, не было сала і толькі чан булькау у кацялках. На бульбатках скакала сонца, а навокал лугі расцвіталі кураслепам і незабудкамі, і дзесьці там, каля вёскі, кудахталі куры. I ўсім было весела, усе смяяліся, смяяліся сонцу, падобнаму часам на кураслеп жоўты, смяяліся незабудкам і цвятам купальскім, смяяліся Ваську Шкетаву, які варыў ужо гадзіны са дзве жыта з сырымі падабабкамі. Ён часта бегаў да рэчкі мяняць ваду у кацялку, не хацела ж бо жыта мяккім быць, ніяк не ўдавалася варыва Ваську, хоць і быў ён на гэтыя штукі добры майстра, бо быў Васька ранен за кухара ў Маскве. (М. Лынькоў, Над Бугам, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Народная асвета

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)