Наша слова, 18 (1533) 2021

Наша слова

18 (1533) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-05-05

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Да 100-годдзя беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і паэта Міколы Іванавіча Ермаловіча ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прапануецца чытачам кніжная выстава, якая змяшчае публікацыі ў часопісах, брашурах і зборніках, прысвечаныя вядомаму гісторыку, прыхільніку новай беларускай рамантычнай плыні гісторыяграфіі. На выставе прадстаўлены кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь", "Па слядах аднаго міфа". "Яшчэ ў далёкія 1970-тыя гады гэты чалавек не баяўся гаварыць праўду пра нашу гісторыю, хоць яна пярэчыла і афіцыйнай навуцы, і тагачаснай камуністычнай ідэалогіі. А героем навукі ён ёсць толькі таму, што маючы нулявы зрок (акуляры -12-16 + павелічальнае шкло) мог чытаць на адлегласці ад вока прыблізна 3-5 см. З такім зрокам ён змог напісаць сапраўдную гісторыю Беларусі", - адзначаў Дзмітрый Давідоўскі на старонках часопіса "Маладосць" у 2016 годзе. Мікола Ермаловіч (1921-2000) нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Менскага павета (цяпер Дзяржынскі раён) у вялікай працавітай сялянскай сям'і. У яго былі браты Валянцін і Леанід ды сястра Марыя.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле