Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1981
Выдавец: Выдавецтва Беларусь
Катэгорыя: Культура; Турыстыка
Copyright © 1989 by Выдавецтва Беларусь
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3794]
Вы ўжо, напэўна, пагарталі старонкі альбома. Зірнулі на Мінск з вышыні, палюбаваліся яго шырокімі імклівымі праспектамі, новымі раёнамі, паркамі і скверамі, помнікамі далёкай і блізкай гісторыі. На світанні мой горад плыве ў ружаватай смузе, ажывае, становіцца людным — спяшаецца на заводы і будоўлі, у інстытуты і школы, у дзіцячыя сады і яслі. У поўдзень ён заклапочаны і дзелавы, напружаны і шматгалосы: мінчане працуюць, вынаходзяць, вучацца і будуюць, гасцінна сустракаюць і шчыра праводзяць жаданых гасцей і добрых людзей, што прыязджаюць да нас. Біяграфія Мінска — яскравая старонка гісторыі нашага народа, напісаная агнём і крывёю, светлым розумам і здатнымі рукамі папярэднікаў і сучаснікаў. (фрагмент)
Каталёг: EEDC