Сьвітанак, 5 (297) 2021

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

5 (297) 2021

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2021-04

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2021 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Жонка шумілінскага палітвязня Дзмітрыя Кулакова, які адбывае «хімію» ў Шклове, адна выхоўвае дваіх дзяцей. Пасля таго як забралі мужа і бацьку, сям'я аказалася ў цяжкім фінансавым становішчы. На дапамогу прыйшлі неабыякавыя беларусы. 30-гадовага Дзмітрыя Кулакова з Шуміліна ў снежні 2020 году прысудзілі да трох з паловай гадоў «хіміі», прызнаўшы вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК) і пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да міліцыянта (арт.364 КК). Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў горад Шклоў, а дома з двума непаўналетнімі дзецьмі засталася жонка Юлія. Як расказала Юлія Кулакова, яе муж знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай установе адкрытага тыпу №49 і працуе на пілараме. Да арышту Дзмітрый быў асноўным у сям’і «здабытчыкам», ездзіў па Беларусі – рабіў альтанкі і каркасныя хаты. Зараз жа ўсе фінансавыя клопаты ляглі на плечы Юліі. Неабходна ўтрымліваць двух непаўналетніх дзяцей – дзевяці і трох з паловай гадоў, – вазіць прадукты мужу, дапамагаць яму з аплатай утрымання на «хіміі», а таксама аплачваць арэнду кватэры ды камуналку. Свайго жылля ў Кулаковых няма, у Шуміліна жывуць ад 2016 году (самі з Лепельшчыны). Юлія працуе пазменна на мясцовым сырзаводзе (у рэжыме два дні праз два).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле