Гасцінец, 4 (303) 2021

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

4 (303) 2021

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2021-03

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2021 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Суд Першамайскага раёну Віцебску 17 сакавіка разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Суддзі Андрэй Шыдлоўскі і Вераніка Барысава прызналі яго вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.3 арт. 23.5 КаАП) і аштрафавалі агулам на 60 базавых велічынь. Супрацоўнікі Першамайскага РАУС склалі на журналіста два пратаколы – за два артыкулы, апублікаваныя ў лютым на сайце belsat.eu. На пачатку першага судовага паседжання Зміцер Казакевіч хадайнічаў, каб справы аб'ядналі ў адну, бо яны аднолькавыя па сутнасці. Але суддзя Андрэй Шыдлоўскі хадайніцтва не задаволіў. Паводле першага пратаколу, 2 лютага Казакевіч, выконваючы функцыі журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі ў МЗС, «злоўжываючы правамі і з парушэннем абавязкаў журналіста», незаконна стварыў матэрыял пад назвай «Выкладчыка віцебскага ўніверсітэту звольнілі за бел-чырвона-белыя фіранкі на акне», які быў размешчаны на сайце Белсату. Журналіст сваёй віны не прызнаў, сцвердзіўшы, што адміністрацыйны пераслед у дачыненні да яго вядзецца выключна з палітычных прычын. Падчас судовага паседжання журналіст цытаваў вытрымкі з раману Джорджа Оруэла «1984»: «Свабода – гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры. Як толькі гэта будзе гарантавана, усё астатняе прыйдзе само сабой».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле