Слова Жыцця, 8 (560) 2021

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (560) 2021

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2021-04-18

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2021 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Езус – Найвышэйшы Пастыр – параўноўвае нас з авечкамі, якія ідуць за голасам пастуха. Ён як Добры Пастыр клапоціцца пра авечак, даручаных Яго апецы Айцом. Перш за ўсё, дае вечнае жыццё, непакоіцца пра бяспеку. Ён заўсёды побач і ведае нас лепш за ўсіх. Мы атрымліваем гэты надзвычайны клопат як бескарыслівы падарунак. Аднак ёсць небяспека, што мы можам адрынуць такі дар. Хоць гэта і здаецца неверагодным, яно стане магчымым у момант, калі перастанем слухаць голас Пастыра. Не чуючы голасу, не заўважым Яго прысутнасці і сыдзём з дарогі, якая вядзе да дома Айца. Таму Бог дае нам пастыраў у асобе святароў, але не толькі... Кожны чалавек выконвае пастырскую функцыю, калі клапоціцца пра збаўленне ўласнае і тых, каго Пан ставіць на яго шляху. Падобна апосталам, мы ўсе павінны быць “святлом для язычнікаў”, няверуючых, прыгнечаных цяжарам жыцця, а таксама для авечак, якія згубіліся, адышлі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле