Наша слова, 15 (1530) 2021

Наша слова

15 (1530) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-04-14

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ва ўрачыстай абстаноўцы абрад "Засеўкі" (а старадаўнюю традыцыю лідскія аграрнікі выконваюць дагэтуль) сёлета прайшоў на базе сельгаспрадпрыемства "Пескаўцы". На полі ля вёскі Лазяны сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі духавенства, працаўнікі культуры, каб разам правесці традыцыйную цырымонію, якая спрыяе паспяховасці сельскагаспадарчага года. Павіншаваў працаўнікоў сяла з пачаткам палявых работ і выказаў упэўненасць, што яны будуць паспяховымі, старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Звяртаючыся да аграрнікаў, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу прысутных: вясновыя работы трэба правесці ў сціслыя агратэхнічныя тэрміны. Ярыну пасеяць да 20 красавіка, кукурузу - да 9 траўня. Летась надвор'е так распарадзілася, што ўжо 7 сакавіка трактары выйшлі ў поле, - узяў слова Сяргей Ложачнік. - Сёлета мы выходзім 23 сакавіка. Уся тэхніка якасна падрыхтавана да вяснова-палявых работ. А, як вядома, калі ўмела яе рыхтаваць, граматна працаваць, заўсёды будзем з хлебам. Мінулы год паказаў, што нам ёсць чым ганарыцца. У некаторых гаспадарках ураджайнасць была 200 адсоткаў да ўзроўню 2019 года. Калі раней у полі бачылі два ці нават тры культыватары, якія перад сеялкай "бегалі" для таго, каб падрыхтаваць глебу, то сёння гэта адзін культыватар, а за ім ідуць дзве сеялкі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле