Новы Час, 14 (722) 2021

Новы Час

14 (722) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-04-09

Рэдактар: Колб Аксана

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Унутры рэжыму выдатна ўсведамляюць, што «народная любоў» не вяртаецца, і робяць стаўку на сілавое падаўленне без пэўнага, бачнага і пралічанага канца. Гэта нават не рызыкоўная стратэгія, гэта — асуджаная на паразу стратэгія «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца», а па сутнасці — толькі зацягванне часу. Развіццё гэтага сцэнара выключае любую міжнародную нармалізацыю, а такім чынам, і доступ да рэсурсаў, акрамя расійскіх, з якімі таксама зусім не ўсё проста. Сваіх жа рэсурсаў беларуская эканоміка генераваць пакуль (за 26 гадоў) у дастатковым аб'ёме не навучылася. Спалучэнне крызісу легітымнасці ўлады, перманентнага палітычнага крызісу, немінучага эканамічнага крызісу, напружанасці на ўсходзе і поўнай ізаляцыі на ўсіх астатніх баках перыметра — жахлівы кактэйль, і ўсё выглядае такім чынам, што сёння рэжым утрымліваецца толькі дзякуючы надзвычайнай унутранай мабілізацыі. Аднак праблема ў тым, што ў такім стане доўга не можа функцыянаваць ні адна сістэма ў прыродзе. Адсутнасць масавага выхаду на Дзень Волі зусім не варта лічыць нейкім негатыўным момантам — гэта папросту аб'ектыўная рэальнасць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле