Наша слова, 13 (1528) 2021

Наша слова

13 (1528) 2021

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2021-03-31

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ужо стала традыцыяй адзначаць Сусветны дзень паэзіі падвядзеннем вынікаў гарадскога конкурсу "Сакавіцкае рэха", які ў чацвёрты раз ладзіць бібліятэка імя Янкі Купалы ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г. Магілева" сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". У гэтым годзе конкурс праводзіўся онлайн з наступнымі ўмовамі: на адрас арганізатараў конкурсу трэба было даслаць ад 1-го да 3-х вершаў свайго сачынення і відэаролік з выразным яго чытаннем. У конкурсе прынялі ўдзел словатворцы розных узростаў і рознага сацыяльнага статусу. У склад журы ўвайшлі: Яраслаў Клімуць, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік, выкладчык вышэйшай школы, Мікола Яцкоў, паэт, кампазітар-песеннік, старшыня Магілёўскага абласнога аддзяленя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Аляксей Карпенка, паэт, кіраўнік літаратурнага гуртка пры магілёўскай арганізацыі ТБМ, Галіна Жмачынская, загадчыца інфармацыйна-сервіснага сектара бібліятэкі імя Янкі Купалы. Ініцыятар конкурсу і вядоўца імпрэзы Тамара Аўсяннікава павіншавала прысутных са святам і ска-зала некалькі слоў-пажаданняў пачаткоўцам паэтам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле