Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Перад ёй на краі стала ляжала вялікая кніга. Маладая жанчына выразна чытала ўголас, прыемны тэмбр зачароўваў, прапануючы адзінаму слухачу загадкавыя тэксты: «…Ягуар поўні, ягуар цемры і ягуар усмешкі прыйшлі па маю душу ў час, калі сава апусціла крылы, і, ашчэрыўшы іклы, выпусціўшы кіпцюры, кінуліся на вобраз Божы — а я быў тады вобразам Божым, — але поўнач скруцілася ля маіх ног, а лісце, па якім прапаўзлі дарогі, выгнулася рознакаляровымі змеямі, пахаладзіўшы маю скуру сваёй луской…» (фрагмент)
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
Каталёг: Kamunikat.org