Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У менскім метрапалітэне яшчэ не было вялікіх відэаманітораў, што ўвесь час паказваюць кліпы папулярных выканаўцаў. Не было таксама вялізных рэкламных шчытоў, на якіх прысутнічаюць толькі «брэнды», «акцыі» ды «прома-кампаніі» (дэзадаранты, пракладкі ды новыя альбомы мясцовых поп-зорак). Аднак рэкламы ў той час, у сярэдзіне 90-х, таксама хапала: на апорных слупах станцый метро то тут, то там трапляліся прыклееныя «Феніксам» старонкі з нататнікаў ці сшыткаў — аб’явы кшталту «Прымаю каляровы метал», «Прадам бульбу», «Куплю гадзіннікі, манеты, іконы», «Здам пакой дзвюм студэнткам»… (фрагмент)
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
Каталёг: Kamunikat.org