Несцярэнка Юры, Апошні шанец выйсці ў людзі

Апошні шанец выйсці ў людзі

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Так час ад часу здараецца — ты едзеш у Ленінград на провады сябра ў войска. Бывае яшчэ — былая твая сяброўка стала яго нявестай. Нічога дзіўнага, што праз яе вы і пазнаёміліся, і цяпер называеце адзін аднаго сябрамі. Сітуацыя складаецца так (звычайна бліжэй да поўначы), што ў інтэрнаце на Васільеўскім востраве прызыўніку трэба пабыць сам-насам з яго каханай прыкладна да раніцы. Усё ж такі апошняя ноч, і дзяўчыне няёмка дзяліць яе на траіх. Ну, у сэнсе — сядзець за сталом да світанку і піць утраіх каву. Таму, як сапраўдны джэнтльмен, крыху хістаючыся, ты проста выходзіш у раннекрасавіцкую ноч з думкамі: «Дзе наша не прападала…». І трываеш гадзіны дзве. Трэба ведаць, што такое надвор’е на беразе Фінскага заліва на пачатку вясны. Словы «страшэнны холад» ці «мацнейшы вецер» і блізка не перададуць незабыўныя ўражанні. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавядане ў адным файле