Несцярэнка Юры, Telecaster

Telecaster

Апавяданне

Несцярэнка Юры

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2015

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Праз дваццаць год пасля апошняй вайны ў вёсцы Прыбар яшчэ не было электрычнасці. Тагачаснае кіраўніцтва дзяржавы вызначыла агульны тэрмін «неперспектыўныя» ў адносінах да невялікіх паселішчаў, і Прыбар апынуўся ў гэтай непаспяховай катэгорыі. Нягледзячы на гэта (дзякуючы гэтаму), вёска стаяла сабе на беразе Дняпра, жыла ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем ды ў адпаведнасці з набытым у папярэдніх стагоддзях досведам выжывання. Бацьку пасля заканчэння лесагаспадарчага факультэта па размеркаванні накіравалі ў прыбарскае лясніцтва. Яго маладая жонка, то бок мая маці, да таго як нарадзіла мяне, уладкавалася на працу ў вясковую краму. Тэрмін пасляродавага адпачынку быў не больш за два месяцы. Далей можна было не працаваць, але і дапамогі ніякай не прадугледжвалася. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавядане ў адным файле