Беларусы ў свеце, 2 (225) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (225) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-02

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама мусяць узяць удзел у перапісе. Падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання. Пра асаблівасці перапісу беларусаў у Польшчы распавёў старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, галоўны рэдактар “Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа. Перапіс насельніцтва, які адбываецца кожныя дзесяць гадоў у Польшчы, павінен паказаць, якія змены адбыліся ў дэмаграфічна­сацыяльнай структуры польскага грамадства. У той жа структуры існуем мы, як беларуская нацыянальная меншасць. І мы заўсёды перад перапісамізаклікаем нашую супольнасць запісвацца беларусамі. І гэта вельмі важна зараз, калі наступілі два выразныя працэсы ў жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – гэта выміранне значнай часткі нашага арэалу цягам апошніх дзесяці гадоў і, па­другое, рассяленне сярэдняга і маладога пакалення па тэрыторыі ўсёй Польшчы і Еўропы. І таму вельмі важны перапіс насельніцтва празінтэрнэт. І каб людзі, якія выехалі, запісалі сябе беларусамі. Сёння вельмі важныя формы заахвочвання – радыё, тэлебачанне, традыцыйныя лістоўкі. Таму я заахвочваю ўсіх запісацца беларусамі. Бо бачым працэсы моўнай асіміляцыі, якія наступаюць у нашым грамадстве.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле