Ад лідскіх муроў, 6

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

6

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2002

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Памеры: 108 с., іл., 21 см

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ён з'явіўся нечакана. Выплыў з лесу, падобны на прывід, ахутаны празрыстым воблакам. Спыніўся, шумна ўцягнуў паветра і накіраваўся далей. Нават Русаковіч, які ўсё жыццё правёў у гэтых мясцінах, рот раззявіў ад здзіўлення: - Лось? На палігоне? Ды яшчэ ў час вайсковых вучэнняў, калі ўсюды людзей кішма кішыць?! А я позірку не мог адвесці ад гэтага ляснога дзіва. Лось! Жывы лось! Ён быў стары і трухлявы, з палінялай скурай і злёгку прыпадаў на правую нагу. Бачыў я лася ўпершыню ў сваім жыцці, і ён здаваўся мне сапраўдным прыгажуном. (Міхась Мельнік, Радасць. Апавяданне-быль, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ад лідскіх муроў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле