Кіркевіч Алесь, Марта

Марта

Апавяданне

Кіркевіч Алесь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by Алесь Кіркевіч, Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кіркевіч Алесь, Самурай: апавяданні, Мінск: Кнігазбор, 2018. — 144 с.

Вільня, канец траўня 1924 года. Два месяцы таму з Менску сюды прыехаў Міхаіл Гурын. Ягоная мэта: арганізацыя паўстання ў Заходняй Беларусі. Таварыш Кожухаў, здавалася, піў больш за ўсіх. Можа так толькі здавалася, бо разліваў заўжды ён. Піў больш, а размаўляў – менш. Ды як размаўляў? Жарты ўсялякія, байкі пра жыдоў, цырульнікаў, лістаношаў, анекдоты розныя – усё гэта сыпалася з яго як бульба з парванага меха. А вось пра палітыку, польскія ўлады ці, крый Божа, беларускія справы – не, ніколі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавядане ў адным файле