Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Алесь Кіркевіч, Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кіркевіч Алесь, Самурай: апавяданні, Мінск: Кнігазбор, 2018. — 144 с.
Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып сядзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсюджанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў на мясцовыя выбары (Алега ў тым ліку) для зборшчыкаў подпісаў, каб не засалілі тлустымі пальцамі жыхары шматпавярховікаў спальных раёнаў, нейкія бюлетэні... На століку побач з дзвярыма красавала некалькі кубкаў з высахлымі пакецікамі гарбаты ды ніфелямі пасля кавы. Тут усё было пад рукой – офіс партыі займаў некалькі квадратных метраў. Пры кожным пераездзе, раз на 3-4 гады, гэтыя метры губляліся. Наступны офіс будзе, мабыць, больш падобны да шафы-камандор альбо вялікага сямейнага халадзільніка. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org