Паходня, 9 (21) 2007

Паходня

грамадска-палітычная газета

9 (21) 2007

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2007-08-10

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Навасёлы ў пагонах Ну вось і дачакаліся. Нарэшце і ў нашым мястэчку адчыніўся новы будынак раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На урачыстае адкрыццё прыехалі шматлікія чыноўнікі рэспубліканскага ды абласнога рангу. Так сімвалічную стужку на парозе новабудоўлі пераразалі міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў, памоўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў ды намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Шкрадзюк. Напярэданні адкрыцця новага будынка у раенным Цэнтры культуры прайшла выязная калегія Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у сувязі з гэтым у нашае мястэчка панаехала даволі шмат людзей ў пагонах, ажно два вялікіх аўтобусы, але пра гэта ў нашай раёнцы, як гаворыцца, ні слуху ні духу, усё у вясёлкавых танах, у поўным пазітыве, бо хто ж раскажа пра тыя выдаткі, які як заўседы цяжарам кладуцца на бюджэт раёну пад час вось такіх выязных калегій, дарэчы як гэта было на папярэднім сборышчы прадстаўнікоў Рэспубліканскага БРСМ. Адно чаго каштуе пакарміць гэтых амаль сто чалавек. Пасля урачыстасцяў чыноўнікі рэспубліканскія ды абластныя, разам з мясцовымі, адправіліся на банкету рэстарацыю "Бялынічы”, а простыя пажарныя, атрымаўшы граматы і падзякі, памкнуліся дахаты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле