Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Віктар Казько; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, На кручку. Нізка апавяданняў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (85) 2016; с. 23-66
Семдзесят шэсць кіламетраў крывавага быцця і небыцця. І нічога не зробіш. Я сам абраў гэтую дарогу. З пахмелля не прыдумаць. Толькі я быў цвярозы. За рулём усё ж. У машыне я ды жонка. Мо таму так морачна і пралёг мой шлях, падкінуў горшую з дарог. Толькі ўзнёсся я ці не на сёмае неба ад хуткасці руху, як адразу і абзямлячыўся. Колішняя дарога майго сірочага беспрытульнага дзяцінства задушліва прыпала да мяне быльняковай спеласцю прадвосеньскага ўжо сіваватага дзядоўніка пры абочыне і каля платоў хат, ашчаперыла памяць россыпам і дробным рудаватым друзам таксама каля плотавых і абочынных ваўчкоў, якія ў маленстве за ўчэпістасць да калашын штаноў і нават намер кручкова прыпасці да голага цела мы звалі сабачкамі. Напамін пра іх узрушыў, скалануў мяне да салодкіх слёз. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Казько Віктар
Каталёг: Kamunikat.org