Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Юльяна Пятрэнка; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Пятрэнка Юльяна, Родныя матывы. Тры аповеды; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (83) 2016 с. 126-135
З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі. А раней па шырокай дарозе беглі напоўненыя зернем грузавікі, сноўдалі гружаныя сенам вазы. А цяпер? Цяпер пройдзе раз у тыдзень да царквы кволая бабка ды пракульгае які дзед да кума ў госці альбо грошай пазычыць. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org