Бутэвіч Анатоль, Тунэль чалавечага жыцця

Тунэль чалавечага жыцця

Дзве рэфлексіі

Бутэвіч Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Анатоль Бутэвіч, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бутэвіч Анатоль, Тунэль чалавечага жыцця. Дзве рэфлексіі; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (80) 2016; с. 124-136

Насценны гадзіннік у шыкоўна абстаўленай гарадской аднапакаёўцы ахрыплым ад стараннасці ці мо ад наліплага пылу – хоць, здавалася, адкуль бярэцца пыл на вышыні васямнаццатага паверха – пракукаваў дванаццаць вечаровых разоў і сцішыўся да наступнага кукавання. Антон уздрыгнуў і механічна зірнуў у ніжні правы куток манітора. Ён ніколі не мог спакойна пазіраць на электронны цыферблат кампутара, калі на ім ядавіта зялёным колерам высвечваліся ажно чатыры нулі. Яны, як чатыры колы брычкі, якая з далёкай невядомасці нясецца бог ведае куды, выкочваліся заўсёды нечакана і ўзнікалі перад вачыма як покліч, як папярэджанне, ці мо як неразгаданы пароль неспазнанай невядомасці. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Бутэвіч Анатоль

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле