Брава Алена, Міра і Міранда

Міра і Міранда

Апавяданне

Брава Алена

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Алена Брава; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Брава Алена, Міра і Міранда. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (107) 2020; с. 35-43

Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца ні са старэнькім кардыёграфам, ані з падобным да Мыйдадыра з кніжкі Чукоўскага рэнтген-апаратам – дасягненнямі аховы здароўя яе роднага райцэнтра, бо непрыемнае адчуванне ў грудзях – нібы сэрца, у задусе аўтобуса ці ў гарачай ванне, раптам замірала, некалькі доўгіх секунд трымцела матыльком – яна стаічна цярпела, каб не дадаваць маці клопатаў. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Брава Алена

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле