Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Уціральнік. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (106) 2020; с. 175-179
Міхась адчыніў шафу і дастаў з верхняй паліцы скручаны ў невялічкі рулончык махровы, упрыгожаны рознакаляровымі палоскамі ручнік. Яму захацелася ў чарговы раз зірнуць на яго. Ручнік быў настолькі стары, што практычна згубіў сваю ранейшую мяккасць. Махры абцёрліся, расплюшчыліся і залубянелі, адзін край ручніка быў трохі абдрыпаны. Затое палоскі, усё адно як учора нафарбаваныя пастэллю далікатна падабранымі колерамі, амаль зусім не згубілі сваёй выразнасці. І гэта пры тым, што ручнік быў набыты пяцьдзясят з гакам гадоў таму. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org