Левановіч Леанід, Пчаліная вернасць

Пчаліная вернасць

Апавяданне

Левановіч Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Леанід Левановіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Левановіч Леанід, Пчаліная вернасць. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (104) 2020; с. 130-145

Уладзіслаў Гаранскі з маленства не любіў пчол, дужа баяўся іх: яму было пяць гадоў, калі ўджаліла крылатая кузюрка, ды ў такое далікатнае месца – пад вока. Распух увесь твар, замест вока ўтварылася барвова-фіялетавая шчыліна. Праўда, праз пару дзён усё сышло, тварык з рабаціністым носам і васільковымі вачыма зноў свяціўся дзіцячай усмешкаю. Але страх застаўся – памяць цела цвёрда зафіксавала тое балючае здарэнне. А вось мядок малы Уладзік упадабаў. На жаль, ласавацца ім даводзілася рэдка, хіба што на Іллю – другога жніўня бацька купляў на кірмашы ў Саматэвічах літровы слоік бурштынава-залацістага мёду з прыбесядскіх красак, лясных малін ды ліпы. Здаралася, бацька раскашэльваўся на мядовы ласунак і на Змітра – восьмага лістапада. Гэты мёд колер меў шакаладны – грэчка і верас давалі афарбоўку, а водар восеньскага мёду быў яшчэ мацнейшы, меў невыказна прыемны смак.. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле