Паходня, 6 (18) 2007

Паходня

грамадска-палітычная газета

6 (18) 2007

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2007-06

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Аляксандр Мілінкевіч наведаў Магілёўшчыну Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад аб'яднаных дэмакратычных сіл, лідэр руху " За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч наведаў нашу вобласць 28 чэрвеня 2007 года. Яго візіт супаў з пачаткам афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 740 - годдзю Магілёва.Падчас наведвання горада Аляксандр Мілінкевіч азнаёміўся з яго гістарычнымі мясцінамі, а таксама сустрэўся з магілёўцамі.Ім былі ўскладзены кветкі да помніка пісьменніку Канстанціну Сіманаву на Буйніцкім поле. У знак падрымкі ініцыятывы па захаванню гістарычнай спадчыны, Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у грамадскай кампаніі па збору подпісаў за аднаўленне Магілёўскай ратушы, знішчанай 50 год назад камуністычнай уладай. Да дэмакратычнага лідэра падыходзілі дзесяткі зацікаўленых гараджан, задавалі яму шматлікія пытанні аб сітуацыі ў нашай краіне. Палітык сустрэўся і пагутарыў з прадпрымальнікамі і шматлікімі наведвальнікамі найбуйнейшага ў Магілёве Віленскага рынка, выказаў свае погляды наконт далейшага развіцця прадпрымальніцтва ў нашай краіне. Трэба адзначыць, што сустрэча з Аляксанрам Мілінкевічам выклікала вялікую цікавасць сярод прадпрымальнікаў і наведвальнікаў рынка “Віленскі".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Паходня

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле